Афіша мерапрыемстваў і падзей раёна
Ru
En
By

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247632, г.п. Брагін, пл. Леніна, д. 4
E-mail: rik@bragin.gomel-region.by
Тэлефон: 8 (02344) 3-89-30
Тэлефон-факс: 8 (02344) 3-89-31

Брагінскі райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

18 сакавіка 2020

Нарада Лукашэнкі з Саўмінам доўжылася амаль 5 гадзін. Якія асноўныя вынікі?

Нарада аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 2019 год і ацэнцы рэзультатаў пяцігодкі, якую правёў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прадаўжалася амаль 5 гадзін. Аб асноўных тэмах, якія абмяркоўваліся, і выніках мерапрыемства журналістам расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Бельскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нарадзе ў Палацы Незалежнасці прысутнічаў урад практычна ў поўным складзе, кіраўніцтва парламента і Адміністрацыі Прэзідэнта, губернатары - усяго каля 50 службовых асоб.

Як расказаў Валерый Бельскі, дыскусія была вельмі прадметнай, адбыўся дэталёвы разбор рэзультатаў, дасягнутых у развіцці краіны. Адной з мэт нарады было даць ацэнку рабоце цяперашняга складу ўрада. "Я сказаў бы, што размова была жорсткай, паколькі не ўсе намечаныя параметры росту эканомікі былі выкананы", - адзначыў ён. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што немагчыма прызнаць дзейнасць урада і Нацбанка здавальняючай. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб Нацыянальны банк больш працаваў у цэлым на эканоміку краіны.

Асаблівая ўвага ў час нарады была ўдзелена сітуацыі ў прамысловым сектары. "Ні кіраўніка дзяржавы, ні Адміністрацыю Прэзідэнта не задавальняе той стан спраў, што сёння склаўся ў гэтым сегменце нашай эканомікі", - падкрэсліў Валерый Бельскі.

Відавочна, што з кожным днём з'яўляюцца новыя выклікі ў эканоміцы, ускладняе сітуацыю нестабільнасць на нафтавым рынку і дзеянні на гэтым фоне некаторых дзяржаў. "Мы сутыкнуліся з некаторым націскам на такім важным для нас рынку, як энерганосьбіты, на рынку нафтапрадуктаў. Не ўсе праблемы на сёння ўрэгуляваны. Але прымаюцца меры, яны даюць свой эфект", - адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Паводле яго слоў, зніжэнне цэн на нафту, безумоўна, адаб'ецца на ключавым для Беларусі рынку - Расійскай Федэрацыі. "Спад цэн на нафту - гэта сур'ёзны ўдар па эканамічнай стабільнасці Расіі. Нягледзячы на ўсе запэўніванні, мы разумеем, што цана меншая за $30 (за бараль. - Заўвага БЕЛТА) - гэта не самы спрыяльны сцэнарый. Пакупная здольнасць спажыўцоў нашай прадукцыі на традыцыйным рынку будзе, відавочна, змяняцца і, вядома, не расці", - канстатаваў ён.

Прэзідэнт паставіў задачу не дапусціць на гэтым фоне пагаршэння сітуацыі ў прамысловасці, спаду аб'ёмаў вытворчасці і росту складскіх запасаў, працаваць кропкава з тымі прадпрыемствамі, дзе ўзнікаюць праблемы.

Асобна абмяркоўвалася тэма экспартных паставак і імпартазамяшчэння. Была агучана схема работы, якой запатрабаваў прытрымлівацца Прэзідэнт: прэм'ер-міністр і віцэ-прэм'еры кожны па сваім напрамку дзейнасці павінны прыкласці максімум намаганняў, каб садзейнічаць продажам айчынных тавараў за межамі краіны, а міністры, губернатары і прадстаўнікі мясцовых органаў улады павінны грунтоўна заняцца пытаннямі імпартазамяшчэння.

Размова таксама ішла аб тым, што неабходна задзейнічаць патэнцыял будаўнічай галіны, якая здольна быць лакаматывам эканамічнага росту. "Кіраўніком дзяржавы прыняты дадатковыя рашэнні па паскарэнні развіцця будаўнічай галіны, перш за ўсё будаўніцтва жылля", - сказаў Валерый Бельскі. На нарадзе прыводзіліся канкрэтныя прыклады вырашэння гэтага пытання ў розных рэгіёнах. Пастаўлена задача распаўсюдзіць перадавы вопыт на ўсю тэрыторыю краіны. Пры гэтым акцэнт рабіўся на паляпшэнні якасці будаўнічых і рамонтных работ. На жаль, пакуль ёсць мноства прыкладаў, калі яны выкананы дрэнна, у сувязі з чым кіраўнік дзяржавы паабяцаў у бліжэйшы час у шмат разоў узмацніць спагнанне за якасць такіх работ.

Акрамя таго, Прэзідэнт падрабязна цікавіўся ходам будаўніцтва і рэканструкцыі дарог, у тым ліку трасы М6 у Гродзенскай вобласці, якую кіраўнік дзяржавы паабяцаў асабіста праінспектаваць.

Сярод важных тэм нарады была таксама сельская гаспадарка. Акцэнт рабіўся на прыняцці мер, каб не дапусціць падзяжу жывёлы, а таксама на своечасовай нарыхтоўцы кармоў.

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на тое, каб ва ўсіх сферах забяспечыць высокую якасць прадукцыі і паслуг.

Як растлумачыў Валерый Бельскі, на нарадзе пакуль не абмяркоўваліся падрабязна паказчыкі развіцця краіны на пяцігодку. Хоць урад і распрацаваў асновы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця да 2025 года. Але, паводле яго слоў, прапанаваны варыянт не змяшчае рашэнняў, як устараніць фактары, якія перашкаджаюць паскоранаму росту эканомікі. Гэта тэма стане прадметам абмеркавання на спецыяльнай нарадзе.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Дырэктыва Прэзідэнта №4 Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Інтэрнэт-рэсурсы