Афіша мерапрыемстваў і падзей раёна
Ru
En
By

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247632, г.п. Брагін, пл. Леніна, д. 4
E-mail: rik@bragin.gomel-region.by
Тэлефон: 8 (02344) 3-89-30
Тэлефон-факс: 8 (02344) 3-89-31

Брагінскі райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны вобласці

Навіны вобласці

25 сакавіка 2020

У рэгіянальных папярэдніх кастынгах Х-Factor прымуць удзел больш за 3 тыс. чалавек

Белтэлерадыёкампанія прадаўжае шукаць таленты для папулярнага вакальнага шоу Х-Factor. Усяго прадзюсарскай групе праекта на рэгіянальных папярэдніх кастынгах трэба будзе праслухаць больш за 3 тыс. прэтэндэнтаў - менавіта столькі заявак паступіла на электронны адрас і ў сацсеткі медыяхолдынга. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Першая сустрэча адбылася ў Гродне. Мінулыя выхадныя вакальную эстафету прымаў Магілёў. За два дні свае пеўчыя здольнасці ў малой зале Палаца культуры вобласці прадэманстравалі больш за 200 чалавек. Іх праслухала крэатыўная група - выканаўчы прадзюсар праекта Вольга Шлягер, намеснік дырэктара тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха, прадзюсар і тэлевядучая Ксенія Фаміч-Дзюкава, а таксама спявачка і фіналістка нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020" КейСі, - расказалі ў прэс-службе.

Цікава, што ў Магілёве многія ўдзельнікі выконвалі песні ўласнага сачынення. Узрост прэтэндэнтаў - ад 16 да 75 гадоў. Разнастайныя і прафесіі: спявалі інжынеры, адміністратары аўтамыек, менеджары і прафесійныя музыканты. Члены прадзюсарскай групы не толькі ўважліва слухалі вакал і ацэньвалі харызму, але і задавалі пытанні пра хобі, работу, сям'ю, бо камандзе Х-Factor важна і цікава асабістая гісторыя чалавека.

"Пасля масы эмоцый на сцэне ўдзельнікаў чакала шчырая і спакойная размова з рэдактарам. У зоне інтэрв'ю журналісты спрабавалі даведацца пра падрабязнасці з іх жыцця. Гэта абавязковы фінальны пункт у праходжанні папярэдняга кастынгу. Далей застаецца чакаць спіса з імёнамі тых, хто прадоўжыць барацьбу ўжо ў тэлевізійным кастынгу праекта Х-Factor, - адзначылі ў Белтэлерадыёкампаніі. - Наступны ў маршруце рэгіянальных кастынгаў - Гомель. Ужо 26 і 27 сакавіка на сцэне абласнога грамадска-культурнага цэнтра каманда праекта сустрэнецца з кожным, хто жадае пакарыць вяршыні новага беларускага шоу".

У Гомелі ў складзе групы X-Factor будуць працаваць генеральны прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Глеб Шульман, выканаўчы прадзюсар праекта Вольга Шлягер, кіраўнік праграмы "Добрай ранiцы, Беларусь!" Алена Воляк, тэлевядучая і актрыса Святлана Бароўская, а таксама кампазітар і спявачка Ніна Багданава.

У адпаведнасці з умовамі праекта прэтэндэнты выступаюць у чатырох катэгорыях: дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, хлопцы ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў і старэйшыя, а таксама вакальныя калектывы.

Пасля Гомеля арганізатары наведаюць Віцебск (4 і 5 красавіка), Брэст (11 і 12 красавіка), Баранавічы (18 красавіка), Ліду (19 красавіка), Мазыр (25 красавіка) і Бабруйск (26 красавіка). Папярэднія кастынгі ў Мінску адбудуцца ў маі.

Калі сустрэцца асабіста з камандай праекта не атрымліваецца, можна запісаць сваё выкананне на відэа і да заканчэння мінскіх кастынгаў адправіць па Viber на нумар +375-29-105-91-02 або праз Instagram і "УКантакце". У Белтэлерадыёкампаніі звярнулі ўвагу, што ўдзельнікі, якія зарэгістраваліся online, напярэдадні папярэдняга кастынгу атрымліваюць SMS-апавяшчэнне з указаннем часу прыходу на праслухоўванне. Падрабязная інфармацыя - у афіцыйных акаўнтах X-Factor у сацсетках.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Дырэктыва Прэзідэнта №4 Чарга грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў

Інтэрнэт-рэсурсы